Грошай няма зусім: «Прыёрбанк» абмежаваў разлікі па картках
«Прыёрбанк» змяніў правілы выкарыстання крэдытных карт. Уведзеныя абмежаванні на разлікі картамі за тавары і паслугі, у тым ліку растэрміноўку, у гандлёвых сетках у Беларусі і за мяжой, а таксама ў Інтэрнэце на тэрыторыі краіны ў памеры 300 рублёў.

Дадаткова да гэтай сумы крэдытнай карткай можна разлічыцца на 300 рублёў у Інтэрнэце за мяжой.
Прыпыненая выдача наяўных з выкарыстаннем крэдытнай карты, а таксама пераводы і плацяжы ў сістэме дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Манібэк можна атрымліваць толькі за разлікі ў сетцы партнёраў праграмы лаяльнасці KeyCard. Пагашаць крэдыт па картах можна без наведвання ЦБП банка праз кантакт-цэнтр або прэміяльнага мэнаджара.
Нагадаем, раней некаторыя беларускія банкі закрылі крэдытаванне насельніцтва.
Паводле REFORM.by