Улады зачынілі офіс USAID у Мінску
У Мінску зачынены офіс USAID — «Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці».
Пра гэта паведаміла Джулі Фішэр на сайце амбасады ЗША ў Беларусі.
Праграмы USAID шмат гадоў дапамагалі розным слаям насельніцтва Беларусі, у тым ліку жыхарам зон, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, дзецям-сіротам, прыватнаму бізнэсу і — з самага пачатку пандэміі — медыкам.