Уладзімір Арлоў: 9 жніўня 2020 года абавязкова застанецца ў нашай беларускай гісторыі
Беларускае грамадства набыло рух, і дзень выбараў увойдзе ў нашу гісторыю. Гэтак падчас анлайн-чытанняў «Вершы салідарнасці» выказаўся пісьменнік Уладзімір Арлоў, паведамляе «Радыё Рацыя».
![2020_08_05_volha_siamaszka_vierszy_arlou_6.jpg 2020_08_05_volha_siamaszka_vierszy_arlou_6.jpg](/img/v1/images/2020_08_05_volha_siamaszka_vierszy_arlou_6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
— Беларускае грамадства прыйшло ў рух. Я далёка не ўпэўнены, што сітуацыя зменіцца ў бліжэйшыя дні. Але хачу сказаць, што дзень 9 жніўня 2020 года абавязкова застанецца ў нашай беларускай гісторыі як этап змагання за будучую еўрапейскую дэмакратычную Беларусь. І тут я зноў хачу згадаць словы Вацлава Гавела, што без дэмакратычнай Беларусі канфігурацыя дэмакратычнай Еўропы ніколі не набудзе сваёй завершанасці.
У чытаннях салідарнасці таксама прынялі
ўдзел беларускія літаратары Анатоль Івашчанка, Марыя Мартысевіч, Вальжына
Морт, Таццяна Нядбай, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Хадановіч, а таксама Алена
Сцепаненка і Сяргей Жадан з Украіны.
www.racyja.com