Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння, 27 лютага правёў сустрэчу з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыкам Рубінам, інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі.



makei_rubin_us_27_1.jpg

У часе сустрэчы бакі абмеркавалі праблемы беларуска-амерыканскіх адносінаў, “у тым ліку пытанні, па якіх пазіцыі Беларусі і ЗША не супадаюць”. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся бачаннем далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і далі ацэнку цяперашняй сітуацыі ў рэгіёне.

Падрабязнасці сустрэчы не паведамляюцца.

makei_rubin_us_27_4.jpg


euroradio.by