Уладзімір Малей: Працоўны рух прамая пагроза рэжыму

"Уся краіна можа зараз назіраць, як сістэма пазбаўляецца ад непатрэбнага прафсаюза на прадпрыемстве "Граніт", — адзначае праваабаронца, прававы інспектар Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Уладзімір Малей.



straik_pracounych_0.jpg

На яго думку, улады зробяць усё, каб не даць працоўнаму руху развіцца.

Праваабаронца Уладзімір Малей не адно дзесяцігоддзе абараняе ў судах інтарэсы прафсаюзных актывістаў і перакананы, што неабходна праходзіць усе судовыя інстанцыі адстойваючы свае правы:

Усе тыя законныя сродкі абароны законных правоў і інтарэсаў працоўных нам неабходна прайсці, каб паказаць, што мы нязгодныя і абараняемся ўсімі магчымымі сродкамі. Найвышэйшы органгэта суд. Яны прайшлі і камісію па працоўных спрэчках, Мікалай Карышаў зараз у судзе. Азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, я лічу, што наймальнік здзейсніў вылазку ў адзін дзень, і за адзін дзень у адносінах да Карышава былі складзеныя дзве накладныя.

Уладзімір Малей адзначыў, што Лукашэнка добра памятае працоўны рух 90-х, і які гэты рух меў вынік. Дзякуючы шматтысячным мітынгам рабочых, савецкая наменклатура была вымушана адступаць і выконваць патрабаванні грамадзян. Праваабаронца ўпэўнены, што працоўны рух прамая пагроза рэжыму.

Юрась Палескі, Радыё Рацыя