Уладзімір Вялічкін: Правакацыі носяць сістэмны характар
Неўключэнне ў склад абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і правакацыі невядомых людзей на пікетах па зборы подпісаў у падтрымку Таццяны Караткевіч, Анатоля Лябедзька і Сяргея Калякіна — такія асноўныя парушэнні на першым этапе прэзідэнцкай кампаніі на Берасцейшчыне зафіксаваў незалежны назіральнік, праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Уладзімір Вялічкін
Паводле яго, правакацыі носяць сістэмы характар і скіраваныя супраць апанентаў дзейнага прэзідэнта:
— Здаецца, працэс ідзе канструктыўна. Людзі падыходзяць, падпісваюцца. Але ёсць выпадкі, калі нейкія асобы, ці то яны псіхічна хворыя, ці іх хтосьці падсылае, яны ладзяць нейкія правакацыі супраць сваіх апанентаў, апанентаў ад апазіцыі. Мяне гэта непакоіць.
Акрамя таго, на Берасцейшчыне зафіксаваныя такія парушэнні, як прымусовы збор подпісаў на прадпрыемствах за Аляксандра Лукашэнку, а таксама забарона ставіць подпісы за іншых кандыдатаў.