Уладзіміра Мацкевіча падазраюць у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»
Вядома, што допыт у якасці падазраванага не праводзіўся.
Палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча падазраюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак»)
Вядома, што допыт у якасці падазраванага не праводзіўся.
Адвакат паведаміў, што сілавікі правялі ператрусы ў Мацкевіча па месцы жыхарства і па месцы рэгістрацыі. Яны вынялі ўсе электронныя прылады, у тым ліку камп’ютары, жорсткія дыскі, карты памяці, мабільныя тэлефоны, а таксама некаторыя дакументы.