Мінчанку асудзілі на 15 сутак: гэта маці Сяргея «хлопотное дельце» Міронава
Справу 61-гадовай Святланы Чапурка разглядзелі сёння ў судзе Маскоўскага раёна. Справу вяла суддзя Таццяна Мотыль.

Святлану затрымалі дома 5 жніўня і адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Там на жанчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП за "дробнае хуліганства".
Суддзя Мотыль асудзіла Святлану фактычна ў закрытым рэжыме, бо расклад спраў вывесілі толькі праз амаль дзве гадзіны пасля суду. У выніку, суддзя пакарала Святлану 15-сутачным арыштам.