Святлану Чапурка, маці Сяргея «Хлопотное Дельце» Міронава, асудзілі на 15 сутак
Справу 61-гадовай Святланы Чапурка разглядзелі сёння ў судзе Маскоўскага раёна. Справу вяла суддзя Таццяна Мотыль, паведамляюць праваабаронцы.

Святлану затрымалі дома 5 жніўня і адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Там на жанчыну склалі пратакол па арт. 19.1 КаАП за "дробнае хуліганства".
Суддзя Мотыль асудзіла Святлану фактычна ў закрытым рэжыме, бо расклад спраў вывесілі толькі праз амаль дзве гадзіны пасля суду. У выніку, суддзя пакарала Святлану 15-сутачным арыштам.