Унікальная лекцыя пра Курапаты прагучыць у Мінску
Археолаг Мікола Крывальцэвіч прачытае лекцыю «Курапаты: гістарычны кантэкст». На лекцыі даведаемся пра гісторыю адкрыцця і вынікі археолага-эксгумацыйных даследванняў месца масавых расстрэлаў НКУС у Курапатах.

На афішы: фотаздымак, зроблены Міколам Крывальцэвічам падчас эксгумацыі 1988 года ў Курапатах.
Мікола Крывальцэвіч — археолаг, кандыдат гістарычных навук. Адзін з трох удзельнікаў (Зянон Пазьняк, Мікола Крывальцэвіч, Алег Іоў) археалагічнай экспертнай групы па эксгумацыі ў 1988 годзе пахаванняў і даследавання месца масавых расстрэлаў органамі НКУС у Курапатах.
Аўтар навуковых і навукова-папулярных прац па выніках эксгумацыі магіл у Курапатах.
Лекцыя будзе прачытаная 24 студзеня, у пятніцу, у 18:00 на адукацыйнай пляцоўцы „Тэрыторыя Правоў” (вул.Ложынская, 16-404) у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.