Упершыню за год павышаюць пенсіі. Колькі атрымаюць пенсіянеры?

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 6,3% у параўнанні са жніўнем. Чакаецца, што сярэдняя пенсія складзе 545 рублёў.

photo_2021_08_21_19_06_52.jpg

Але гэта не значыць, што такую суму атрымае кожны. Памер разлічваецца па складанай схеме з улікам надбавак і былога заробку пенсіянера.
Тым часам рэальныя пенсіі, якія разлічваюцца з улікам інфляцыі, падаюць шосты месяц запар. У чэрвені яны сталі ніжэй на 0,7% у параўнанні з маем, піша Onliner. Сёлета на пенсіянераў выдаткуюць каля 14,8 мільярдаў рублёў.
Наша ніва