Урад падняў цэны на харчаванне ў школах і дзіцячых садках
З 1 снежня пастановай урада №863 павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорый навучэнцаў ва ўстановах адукацыi, паведамляе прэс-служба Саўміна. Рост коштаў склаў 6-10%.
Змяненні ўнесены ў пастанову Савета міністраў ад 27 красавіка 2013 г. №317 "Аб нормах харчавання і грашовых нормах выдаткаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі".
У дзіцячых садках выдаткі на харчаванне выраслі на 10%. Раней дзеткі да 3 гадоў абыходзіліся штодня (10,5-гадзінны дзень) у 2,06 рубля, цяпер — 2,27, дзеці старэйшыя (3-6 гадоў), адпаведна, падаражэлі з 2,61 рубля да 2,87 у дзень.
На тыя ж 10% павялічаныя грашовыя нормы расходаў на харчаванне ў цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей з працягласцю знаходжання (трохразовае і чатырохразовае харчаванне), у агульнаадукацыйных установах адукацыі, дзе арганізавана трох-, чатырох-, пяціразовае харчаванне (у гімназіях- інтэрнатах, санаторных школах-інтэрнатах для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў і 11-13 гадоў, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах і дапаможных школах-інтэрнатах для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў), а таксама на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі.
Харчаванне ў школах з працягласцю знаходжання 9-10,5 гадзін (трохразовае харчаванне) для дзяцей ва ўзросце 6-10 гадоў падаражэла на 7-8%: з 2,48 да 2,67 рублёў. На столькі ж (у працэнтах) — у санаторных школах-інтэрнатах (пяціразовае харчаванне) для дзяцей ва ўзросце 14-17 гадоў, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах і дапаможных школах-інтэрнатах (чатырохразовае харчаванне) для дзяцей ва ўзросце 11-13 гадоў.
На 6% вырас кошт харчавання для дзяцей, якія навучаюцца на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі і якія атрымліваюць трохразовае харчаванне. Было 3,92 - стала 4,16 рубля.
Паводле people.onliner.by