Урад Беларусі папярэджвае: ён не мае дачынення да твітэр-акаўнта sovmin.by
Урад Беларусі папярэдзіў інтэрнэт-карыстальнікаў, што не мае дачынення да твітэр-акаўнта sovmin.by.
«Інфармуем, што дзеючы ўліковы запіс Твітэру — Sovmin.by — не мае афіцыйных адносінаў да інфармацыйнага ўрадавага сайту Савета міністраў», — паведамляе прэс-служба ўрада.
Там адзначылі, што неўсталяваны ўладальнік названага ўліковага запісу імітуе сайт урада Беларусі і кантэнт навін. «Пры гэтым размяшчэнне некаторых паведамленняў можа ўвесці ў зман іншых карыстальнікаў», — падкрэслілі ў прэс-службе.
«У сувязі з гэтым просім звярнуць увагу на неабходнасць выканання адпаведных правілаў Твітэру і дбайную праверку інфармацыі ў выпадку цытавання альбо перапублікацыі («retweet»)», —заявілі ў прэс-службе.