Ушанаванне памяці герояў Слуцкага Збройнага чыну
Менскі аблвыканкам дазволіў Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных ушанаванню памяці герояў Слуцкага Збройнага чыну, паведамляе Радыё Рацыя.

Як распавёў намеснік старшыні гэтай партыі Юрась Беленькі, адзначэнне адбудзецца 1 снежня ў некалькіх населеных пунктах Менскай вобласці:
– На тэрыторыі Капыльскага раёна будзе мітынг у мястэчку Грозава – 11.00 да 11.40. Потым мы на аўтобусе едзем у мястэчка Семежава, дзе з 12.00 да 13.00 адбудзецца мітынг. Потым у мястэчку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна, з 13.30 да 14.30. І потым Слуцк. Як звычайна ў Слуцку асноўная частка мерапрыемства – з 15.00 да 16.30 мітынг.
Па словах Юрася Беленькага, ушанаванне паўстанцаў з’яўлецца традыцыйным мерапрыемствам, якое Кансерватыўна-Хрысціянская партыя БНФ праводзіць ужо шмат гадоў. Слуцкі збройны чын — гэта ўзброенае паўстанне, якое адбылося ў лістападзе і снежні 1920 году супраць наступаючай Чырвонай Арміі. Яго мэтай было адстаяць незалежнасць Беларусі ад Савецкай Расеі.