Утрыманыя грошы вярнуць

Паводле праверкі, праведзенай Гродзенскім абласным упраўленнем Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, выпісана прадпісанне пералічыць заробак работнікам ААТ «Мастоўдрэў» за перыяд з 10 лістапада па 24 снежня 2008 года, а таксама налічыць заработную плату за час прастою з 25 снежня па 11 студзеня 2009 года. Адпаведныя сумы павінны быць выплачаны работнікам ААТ «Мастоўдрэў» да 17 сакавіка 2009 года. Праверка была праведзена ў адпаведнасці з дэпутацкім запытам Дзмітрыя Кухлея, да якога звярнуліся рабочыя з просьбай абараніць іх працоўныя правы.

Сярод прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны Беларусі найбольш за ўсіх ад крызісу пацярпела ААТ «Мастоўдрэў», якое згубіла большасць сваіх кліентаў і рынкаў збыту. Гэта запатрабавала ад кіраўніцтва прадпрыемства прыняцця адпаведных антыкрызісных мер: зніжэння сабекошту прадукцыі, выпрацоўкі адпаведнай маркетынгавай палітыкі, новых падыходаў у кіраўніцтве прадпрыемства.
Аднак замест гэтага было прынята рашэнне перакласці ўвесь цяжар сітуацыі на плечы працоўных: былі значна зменшаны заробкі і некаторыя іншыя даплаты, скарочаны адпачынкі. Логіка адміністрацыі зразумелая, таварыства — адзінае буйное прадпрыемства на Мастоўшчыне, працоўных рук у раёне лішак, расце беспрацоўе, таму людзі гатовыя працаваць за грашы. На самім ААТ абараніць працоўных (а іх каля 2600 чалавек) няма каму: афіцыйны прафсаюз падпісвае любыя паперкі, якія яму падсоўвае кіраўніцтва.
Як выявіла праверка, у мінулым годзе, у парушэнне заканадаўства, усім служачым і рабочым была ўстаноўлена аплата працы ў памеры двух трэціх месячнага акладу. Пасля праверкі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мастоўскага райвыканкама, рабочым таварыства 28 снежня былі ажыццёўлены выплаты на суму 258,359 мільёна руб. Аднак выплаты не былі зроблены служачым. Зараз гэта павінна быць здзейснена да 17 сакавіка.
Акрамя таго з 25 снежня 2008 года па 11 студзеня 2009 года, згодна з загадам гендырэктара Асосава, праца ўсіх структурных падраздзяленняў была прыпынена ў сувязі з адсутнасцю абаротных сродкаў, наяўнасцю на складах вялікіх запасаў гатовай прадукцыі, Раством і Навагоднімі святамі. У гэтым выпадку наймальнік павінен быў, у адпаведнасці з заканадаўствам, аплаціць работнікам прастой у памеры не меней за дзве трэці тарыфнай стаўкі, што не было зроблена.
Аднак зараз кіраўніцтву прадпрыемства давядзецца раскашэліцца.