УВАГА! Пачаўся прыём матэрыялаў на Конкурс імя Аляксея Караля 2018
«Новы час» сумесна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў аб’яўляе
прыём матэрыялаў на конкурс маладых журналістаў імя Аляксея Караля.
Вы любіце Беларусь, яе гісторыю і культуру, валодаеце беларускай мовай? Вы лічыце, што Беларусь павінна быць вольнай і дэмакратычнай краінай, дзе выконваюцца законы і паважаюцца правы чалавека? Вы ўпэўненыя, што вам ёсць што сказаць людзям? Вы думаеце, што ваша пакліканне — журналістыка? Але вы не ведаеце, з чаго пачаць? «Новы Час» запрашае вас прыняць удзел у конкурсе імя нашага галоўнага рэдактара Аляксея Караля, які адышоў у лепшы свет у верасні 2015 года.
Больш падрабязна пра ўмовы конкурсу чытайце на адмысловай старонцы на нашым сайце. Вы таксама можаце пазнаёміцца з мінулагоднімі конкурснымі працамі і нашымі лаўрэатамі.
УВАГА! У гэтым годзе дадалася новая намінацыя — “найлепшы літаратурна-крытычны матэрыял”, — намінанты і пераможца якой будуць вызначаны сакратарыятам ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Уручэнне ўзнагарод адбудзецца 29 мая 2018 года.
ЗРАБІЦЕ СВОЙ ПЕРШЫ КРОК У «НОВЫ ЧАС». ПАДЗЯЛІЦЕСЯ ТАЛЕНТАМ! ЧАКАЕМ НА ВАШЫ МАТЭРЫЯЛЫ!