Узбуджана крымінальная справа супраць гендырэктара «Бі энд Бі іншурэнс Ко»
ААСТ «Бі энд Бі іншурэнс Ко» («B & B Insurance Co») раней уваходзіла ў топ-10 самых буйных страхоўшчыкаў краіны.
Крымінальная справа распачата па ч.2 арт. 233 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).
з 11 красавіка 2018 года Міністэрства фінансаў спыніла дзеянне спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на права ажыццяўлення страхавой дзейнасці ААСТ «Бі энд Бі іншурэнс Ко». Аднак у парушэнне заканадаўства ў галіне страхавання гендырэктар кампаніі арганізаваў працу па далейшым прыцягненні да страхавання аўтатранспартных сродкаў новых кліентаў шляхам складання і падпісання дадатковых пагадненняў да раней заключаных страхавых полісаў. Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі сталіцы ўстанавілі,што супрацоўнікі кампаніі ажыццявілі 294 факты прыняцця на страхаванне новых аб'ектаў.
Гендырэктар ажыццяўляў незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, у выніку якой нелегальна атрымаў даход на суму звыш 170 000 рублёў. Зараз яму можа пагражаць крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 5 гадоў са штрафам або без штрафу з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.
Паводле прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама