Ужо заўтра мінскія бегуны правядуць 24-гадзінную эстафету-марафон
У Мінску 1-2 верасня пройдзе 24-гадзінны марафон у фармаце эстафеты. Удзельнікі бегавога праекта YOUCAN разам з усімі жадаючымі цэлыя суткі будуць cпаборніць у цэнтры горада. Яны прымуць «Выклік 100 000: velcombegom» і дапамогуць беларусам сумарна прабегчы 100 тысяч кіламетраў, якія velcom перавядзе ў 100 тысяч рублёў у дапамогу дзецям з цяжкімі захворваннямі.
Марафон стартуе ў 16.00 у цэнтры Мінска (стэла «Алімпійскі час» каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў) і завершыцца там жа роўна праз суткі. Кожную гадзіну бегуны плануюць па чарзе змяняць адзін аднаго, але пры гэтым хтосьці са спартсменаў заўсёды будзе знаходзіцца ў руху. Кожны жадаючы зможа далучыцца да калоны бегуноў, калі ў гэты час таксама выйшаў на прабежку. Даўжыня маршруту складзе 5 кіламетраў.
Сачыць за перамяшчэннем удзельнікаў 24-гадзіннага марафону можна будзе ў сацыяльных сетках. «Для Мінска 24-гадзінны марафон стане першым такім досведам. Тым самым мы дапаможам усім, хто прыняў «Выклік 100 000: velcombegom» і цяпер імкнецца дасягнуць адзнакі ў 100 тыс. км. Акрамя таго, мы яшчэ раз пакажам, што бегаць - гэта не толькі карысна, але і можна рабіць гэта з сэнсам », - растлумачыў кіраўнік бегавога праекта YOUCAN Павел Казачонак.
Марафонцы будуць бегаць са смартфонамі і фітнэс-трэкерамі, каб фіксаваць свае вынікі. Усе заваяваныя кіламетры пойдуць у агульную «скарбонку» сацыяльнай кампаніі «Выклік 100 000: velcombegom».
Яе ўмовы такія: калі да 4 верасня беларусы разам пераадолеюць 100 тыс. км, velcom пералічыць 100 тыс. рублёў на рахунак Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, у якой папраўляюць здароўе дзеці з цяжкімі захворваннямі. Каб унесці пасільны ўклад, трэба ўзяць на прабежку смартфон і зафіксаваць адлегласць з дапамогай любога фітнес-дадатка.
Вынікі забегу ў выглядзе скрыншота c указаннем даты і кіламетражу неабходна выкласці ў сацсеткі з хэштэгам #velcombegom або #велкомбегом. Бегаць можна ва ўсім свеце і ў любы час сутак.
«Выклік за 100 000: velcombegom» праводзіць velcom пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя. Сацыяльная ініцыятыва закліканая дапамагчы дзецям і павысіць цікавасць да бегу і здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва. Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі, якой накіруюць сабраныя сродкі, — адзіны ў краіне цэнтр, дзе праходзяць аздараўленне дзеці з гемафіліяй, анкалогіяй і хваробамі нырак.
Паводле прэс-рэлізу Камунікацыйнага агенцтва АГТ-Медыя