Ужо заўтра ў аэрапорце «Мінск» з'явіцца сістэма Drop-off. Што гэта і як яна працуе

З 16 верасня ў нацаэрапорце "Мінск" у тэставым рэжыме пачынае функцыянаваць сістэма Drop-off — сэрвіс самастойнай здачы пасажырам свайго багажу. 

1___copy_19.jpg


Drop-off — гэта сучасны зручны сэрвіс, які дазваляе пасажырам максімальна скараціць час рэгістрацыі на рэйс, вызваляе ад неабходнасці прастойваць у чэргах, робіць знаходжанне ў аэрапорце больш камфортным.
У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" сістэма самастойнай здачы багажу ўяўляе сабой 10 невялікіх кіёскаў Drop-off, змантаваных на існуючых стойках рэгістрацыі і складае адзіную выдзеленую зону Drop-off, пазначаную адпаведнымі інфармацыйнымі паказальнікамі. Для зручнасці пасажыраў у непасрэднай блізкасці размешчаны кіёскі самарэгістрацыі.
Кіёскі Drop-off змантаваныя на стойках рэгістрацыі №29-38. Усяго ўсталявана 10 кіёскаў Drop-off.
Для самастойнай здачы свайго багажу пасажыр павінен мець на руках пасадачны талон у любым выглядзе:
- электронным (на экране тэлефона або планшэта);- папяровым.
Пасадачны талон можна раздрукаваць загадзя праз інтэрнэт у выпадку самастойнай оалайн-рэгістрацыі, альбо атрымаць яго ў кіёску самарэгістрацыі непасрэдна на ўваходзе ў зону Drop-off.

Як скарыстацца кіёскам Drop-off


Крануўшы экрана кіёска Drop-off, вы пачнеце атрымліваць тэкставыя інструкцыі па выкананні працэсу здачы багажу.
Багаж пастаўце на транспартыровачную стужку машыны.

img_4446.jpg


Праскануйце пасадачны талон з дапамогай сканера (ці мабільным тэлефонам з бар-кодам на экране).

2___copy_18.jpg


Зверце дадзеныя вашага пералёту з інфармацыяй на экране. Калі ўсё дакладна, аўтамат выдасць вам багажную бірку. Наляпіце багажную бірку на ручку чамадана. Аўтамат праверыць чытальнасць інфармацыі і адправіць багаж на сартаванне.

3___copy_15.jpg


У выпадку, калі сістэма вызначыць ваш багаж як негабарытны, альбо ў выпадку перавагі багажу, вам будзе прапанавана звярнуцца на стойку рэгістрацыі.
Цяпер здаць багаж могуць толькі пасажыры авіякампаніі Belavia і толькі на тыя рэйсы, рэгістрацыя на якія адкрыта ў дадзены момант. Ррэгістрацыя на рэйсы Belavia пачынаецца за 2 гадзіны і заканчваецца за 40 хвілін да вылету.
Скарыстацца сэрвісам Drop-off могуць толькі пасажыры, якія ляцяць прамымі рэйсамі. Транзітным пасажырам неабходна здаваць багаж на стойцы рэгістрацыі.
Сістэма забяспечвае выкананне ўсіх устаноўленых авіякампаніяй патрабаванняў да багажу па памерах, вазе і яго колькасці.
У выпадку неабходнасці дапамогу і кансультацыю гатовыя аказаць супрацоўнікі аэрапорта, якія знаходзяцца ў зоне Drop-off.
Паводле airport.by