Вікторыя – гэта перамога!

Субота, 28 студзеня 2012 года, увойдзе не толькі ў гісторыю беларускага тэніса, але і айчыннага спорту ўвогуле. У гэты дзень 22-гадовая беларуска Вікторыя Азаранка атрымала першую ў гісторыі нашай краіны перамогу ў турніры “Вялікага шлема – Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі - першым сёлетнім з чатырох штогадовых самых прэстыжных спаборніцтваў майстроў вялікае ракеткі. А з панядзелка, 30 студзеня, Віка стане Нумарам Адзін у табелі аб рангах прафесійнага жаночага тэніса.   
 
fe1f9c70bdf347497e1a01b6c486bdb9.jpg

Ад 11.30 аматары тэніса не адрываліся ад тэлеэкранаў. Канал “Еўраспорт-2 вёў жывую трансляцыю з Мельбурна, дзе ў фінальным паядынку Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі сустрэліся нумар тры сусветнага рэйтынгу сярод жанчын беларуска Вікторыя Азаранка і нумар чатыры сусветнае кваліфікацыі расіянка Марыя Шарапава. Да гэтай гульні суперніцы сустракаліся шэсць, і лік іх сустрэч быў роўны – 3:3.
 
Абедзве тэнісісткі цягам усяго турніра паказвалі роўную і даволі моцную гульню. Ад фінала чакалася сапраўдная драма з нервамі, крыкамі (і Марыя, і Вікторыя лічацца самымі галасістымі тэнісісткамі планеты). І Шарапава, і Азаранка, як паказваў ранейшы досвед, могуць гуляць як вельмі роўна, гэтак і са зрывамі. Але гэтая субота сталася суботай беларускі.
 
Хоць пачыналася ўсё для Вікі даволі няпроста. Наша суайчынніца адразу “здала Шарапавай сваю падачу, дапусціўшы ўжо на самым пачатку гульні дзве падвоеныя памылкі. Больш вопытная Марыя Шарапава, якая, дарэчы, ужо перамагала на гэтым турніры чатыры гады таму, павяла 1:0 і адразу ж узяла сваю падачу. 2:0 на карысць расіянкі (да слова, з беларускімі каранямі).
 
І вось тут увесь свой байцоўскі характар праявіла Віка. Яна зраўняла лік (3:3), і гэтая “тройка сталася апошнім выйграным геймам для Шарапавай у гэтым фінале. Азаранка злавіла сваю гульню і не адпусціла яе да самага канца. Першы сэт скончыўся з лікам 6:3 на карысць Азаранкі, а ў другім сэце Віка не аддала Машы аніводнага гейма. “Баранка у фінале – такое здараецца, мякка кажучы, нячаста! Тым больш з такімі майстрамі, як Марыя Шарапава, былая першая ракетка свету.
 
Віка атрымала самую важную (пакуль што) перамогу ў сваім спартыўным жыцці. Адным махам стала пераможцай турніра “Вялікага шлема і першай ракеткай свету! Спартыўны каментатар (расійскі), які “вёў гульню, выказаў меркаванне, што для Вікторыі Азаранкі перамога ў Мельбурне – гэта толькі пачатак вялікага тэніснага шляху. У гэта вельмі верым і мы. Бравісіма, Віка!!!