Савет Міністраў прыняў новую рэдакцыю візавых правілаў, якая прадугледжвае спрашчэнне працэдуры выдачы віз.
Новая рэдакцыя візавых правілаў прадугледжвае вызваленне ад неабходнасці атрымання віз замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія маюць сапраўдны від на жыхарства ў Беларусі, —
паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Таксама пашыранае кола асобаў, якія маюць права наведваць месцы пахаванняў, вызначаныя падставы для
атрымання беларускай візы для лячэння. Уніфікаваныя асобныя формы хадайніцтваў аб выдачы віз і візавых анкет.
З 1 верасня магчымасць атрымаць ўязныя візы ў Нацыянальным аэрапорце захаваецца толькі для грамадзян замежных дзяржаў, у якіх адсутнічаюць дыппрадстаўніцтва або консульскія ўстановы
Беларусі.Грамадзяне дзяржаў, у якіх маюцца беларускія замежныя ўстановы, маюць права атрымаць візу ў аэрапорце толькі ў тым выпадку, калі яны прыбываюць у складзе афіцыйных дэлегацый па запрашэнні
органаў дзяржкіравання Беларусі, а таксама ў сувязі з цяжкім захворваннем або смерцю блізкага сваяка.
Нагадаем таксама, што Беларусь ужо два гады цягне з паўнавартасным увядзеннем малога памежнага руху паміж Польшчай і Беларуссю. Пры тым, што палітычныя рашэнні па гэтым пытанні былі прыняты
бакамі напрыканцы 2010 года, аднак Беларусь не дае сігналу на яго запуск з эканамічных меркаванняў.
Пагадненне пра малы памежны рух Латвіі і Беларусі ўжо дзейнічае. Аднак колькасць выдадзеных дазволаў на спрошчанае перасячэнне мяжы невялікая. З беларускага боку зона малога памежнага руху ахоплівае
гарады Браслаў, Верхнядзвінск, Міёры, пасёлак Відзы, з латвійскага боку — гарады Даўгаўпілс, Краслава, Дагда, Зілупе.
Візы ў Нацыянальным аэрапорце атрымаюць не ўсе
- Грамадства
- 07-06-2012
Савет Міністраў прыняў новую рэдакцыю візавых правілаў, якая прадугледжвае спрашчэнне працэдуры выдачы віз.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: