Ва ўсіх памяшканнях «Беларуськалія» будуць шукаць бел-чырвона-белыя сцягі
Ва ўсіх памяшканнях «Беларуськалія» будуць шукаць бел-чырвона-белыя сцягі. Пра гэта паведамляе Еўрарадыё.

Адпаведны загад аддала адміністрацыя прадпрыемства. З яго вынікае, што з 30 верасня да 2 кастрычніка агледзяць усе адміністрацыйныя, складскія і вытворчыя памяшканні ў пошуку «забароненых сімволік агітацыйнага характару». Дакументы ў Telegram змясціў стачкам «Беларуськалія».

