Ва ўсім свеце цікавяцца лёсам габрэйскага пахавання ў цэнтры Брэста

Ва ўсім свеце актыўна цікавяцца габрэйскім пахаваннем па праспекце Машэрава ў Берасці, кажа грамадскі дзеяч Віталь Казак.



Фота b-g.by

Фота b-g.by

Прыкладам таму стала публікацыя ў выданні “New York Times”.

“За гады вайны колькасць насельніцтва ў Брэсце скарацілася амаль у два разы, і гэта застаецца сённяшнімі ўладамі незаўважаным”, — распавядае актывіст  Віталь Казак. 

— Канешне, абуральна, што наша ўлада, нашы грамадзяне яшчэ да канца не разумеюць тое, што не будзе шчасця ў таго народа, які будуе яго на касцях закатаваных суайчыннікаў. Таму, канешне, я рады, што прыслухаліся мясцовыя ўлады да маіх  просьбаў і спынілі зараз гэтае будаўніцтва.

Віталь Казак звяртае ўвагу, што абавязкова неабходна стварыць мемарыяльны комплекс, прысвечаны жыхарам горада, якія былі расстраляныя ў гэтым месцы Брэста, дзе цяпер мае рэалізавацца буйны інвестыцыйны праект.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота b-g.by