Ва Уздзенскім раёне мужчына пагражаў міліцыянту, і той ужыў табельную зброю
У вёсцы Кухцічы Уздзенскага раёна ўчастковы врыехаў па выкліку на сямейным скандал. Усё скончылася стрэлам у нагу мясцоваму жыхару.
Выклік паступіў сёння каля поўдня. Паведамляецца, што калі нарад Уздзенскага
РАУС прыбыў на месца, 38-гадовы парушальнік пакінуў дом, але яго заспелі на
вуліцы.
Па даных МУС, мужчына выглядаў п'яным і накіраваўся ў бок міліцыянтаў з нажом у руках, на патрабаванні кінуць зброю не рэагаваў. Участковы ужыў табельны пісталет, у выніку чаго падазраваны з раненнем нагі быў дастаўлены ў бальніцу.
Праводзіцца праверка па гэтым факце, дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка. Паведамляецца, што раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства.