Ва Украіне створана аб’яднанне ў падтрымку беларускага дэмакратычнага грамадства.

8 ліпеня 2011 года Рада Украіны абвясціла аб стварэнні міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання ў падтрымку незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі.

Народны дэпутат Украіны Андрэй Парубій адзначыў: “Сябры-апазіцыянеры Беларусі даўно чакалі гэтага крока. У шматлікіх Еўрапейскіх краінах даўно ўжо створаны такія групы. Ад гэтага моманту мы зможам каардынаваць свае высілкі ў сценах Украінскага Парламенту па падтрымцы беларускага народа і яго барацьбы з рэжымам Лукашэнкі.

Нагадаем, з прапановай аб стварэнні такой структуры да прысутных Дэпутатаў Украіны звярнуўся Старшыня Руху Салідарнасці “Разам Вячаслаў Сіўчык 31 траўня 2011 года - падчас прэзентацыі фільма пра вядомага беларускага палітвязня Мікалая Аўтуховіча “Падарожжа па бясконцай вайне. Сваё жаданне прыняць удзел у працы міжфракцыйнага аб’яднання даўно выказалі Анатоль Матвіенка (НУНС) і Андрэй Паўлоўскі.
У Заяве Народных дэпутатаў Украіны адзначаецца: “Стварэнне гэтага аб’яднання абумоўлена нашай заклапочанасцю станам дэмакратыі і падаўлення грамадзянскіх свабод у суседняй і сяброўскай нам краіне Беларусь. У прыватнасці, пераследу падвяргаецца палітычная апазіцыя, адбываюцца арышты палітычных апанентаў і масавыя арышты грамадскіх актывістаў, забаронена правядзення мірных акцый пратэсту, абмежавана свабода слова, уведзена цэнзура ў СМІ, блакуюцца апазіцыйныя сайты і сацыяльныя сеткі…
Мэта дзейнасці аб’яднання – парламенцкая падтрымка дэмакратычнага развіцця і незалежнасці Беларусі, наладжванне супрацоўніцтва з палітычнымі і грамадскімі сіламі, якія выступаюць у абарону грамадзянскіх праў і свабод, за умацаванне незалежнасці і дэмакратыі ў Беларусі.
Ганна Канавальчык.