Вадзім Саранчукоў: Адзначаю Дзень незалежнасці 25 сакавіка
У Беларусі на дзяржаўным узроўні 3 ліпеня адзначаюць Дзень Незалежнасці, бо менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Менск, аднак большая частка сучаснай Беларусі знаходзілася яшчэ пад акупацыяй.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў не лічыць гэты дзень святам:
— 3 ліпеня — такі нефармальны дзень змены акупантаў у горадзе Мінску. На самой справе да дня незалежнасці, незалежнасці ў прынцыпе, ён мае такое самае дачыненне, як 30 жніўня. Таму Дзень Незалежнасці для мяне гэта, безумоўна, 25 сакавіка. І я спадзяюся, што ў будучай Беларусі так яно і будзе.
На дзяржаўным узроўні свята адзначаюць ускладаннем кветак да помнікаў загінулых воінаў, савецкіх чырвонаармейцаў. Раней у гэты дзень адбываліся парады і паказы вайсковай тэхнікі, аднак сёлета святкаванне адбудзецца, з-за пандэміі каронавірусу, у скарочаным фармаце.