Ваенны эксперт: Абмежаваннi надзвычайнага станоiшча дзейнiчаюць
З экспертам пагутарыла Еўрарадыё.
Ваенны эксперт Ягор Лебядок: Значная колькасць абмежаванняў з надзвычайнага або ваеннага становішча ўжо ўжываюцца ў Беларусі. Напрыклад:
— абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, сеткавых выданняў;
— абмежаванне свабоды сродкаў масавай інфармацыі;
— блакіроўка замежных СМІ, а таксама ўстанаўленне асаблівага парадку акрэдытацыі журналістаў і ўвядзенне цэнзуры.
Атака уладаў на грамадскія арганізацыі, у тым ліку аналітычныя або экспертныя, — гэта абмежаванне наўпрост з закона аб ваенным становішчы: "грамадзянам у перыяд ваеннага становішча забараняецца выраб і распаўсюд інфармацыі пра дзяржаўныя органы, ... пра ваенны і эканамічны стан Рэспублікі Беларусь".
Сюды ж можна аднесці, на думку эксперта, і скарачэння афіцыйных адкрытых дадзеных па Беларусі — гэта мы можам назіраць на Белстаце, дзе хаваюць зараз не толькі дэмаграфічную статыстыку, але і эканамічную.