Вайскоўцы «падарылі» берасцейцам дзіўны помнік расійскага дэсантніка

У Берасці з’явіўся помнік выдуманаму расійскаму персанажу, дэсантніку Сцёпачкіну. Яго ўсталявалі яшчэ ў мінулыя выходныя на дзень гораду ў парку адпачынку імя 1 траўня.

20180730_ber_pomnik_vdv_05_khar_640x427.jpg

Дэсантнік Сцёпачкін — персанаж мультыплікацыйнай дылогіі Цімура Курбаналіева пра падлетка, які самавольна прызваўся ў дэсантныя войскі, употай ад маці і работнікаў ваенкамату. Паступова герой становіцца сапраўдным дэсантнікам і нават перамагае на спаборніцтвах узброеныя сілы ЗША.
Сайт берасцейскага гарвыканкаму называе гэтую скульптуру падарункам берасцейцам ад дэсантнікаў Расеі ды Беларусі.


Ініцыятыва ўсталяваць скульптуру належыць генерал-маёру расейскай арміі Аляксандру Куліку. На адкрыцці помніка прысутнічаў старшыня камітэту па абароне Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расейскай Федэрацыі VII склікання Уладзімір Шаманаў.
Вядома, што Шаманаў быў удзельнікам баявых дзеянняў пад час карабахскага канфлікту, ваяваў на баку Азербайджана. Шаманаў (сябра партыі «Единая Россия») таксама кіраваў вайсковымі аперацыямі падчас вайны ў Чачэніі, узначальваў аперацыю па акупацыі Абхазіі.
Адзначым, што берасцейскія дэсантнікі з 38-ай гвардзейскай дэсантна–штурмавой брыгады рэгулярна ўдзельнічаюць у сумесных вучэннях з расейскімі калегамі, у тым ліку з тымі, хто ваяваў ва Украіне.
Шмат пра што кажа і біяграфія аўтара скульптуры Аляксея Чумакова. Ён нарадзіўся ў расейскім Орску. Скончыў Ленінградскае нахімаўскага ваенна-марское вучылішча, пазней Кіеўскае вышэйшае ваенна-марское палітычнае вучылішча і пасля вучобы быў размеркаваны на службу ў Севастопаль. Працягвае лічыць сябе грамадзянінам СССР. Жыве ў Берасці.
Паводле сюжэту Сцёпачкін пры дапамозе адмысловай кашы пераўтварыўся ў сапраўднага дэсантнікаРасейскі след ёсць і ў карʼеры кіраўніка Берасця Аляксандра Рагачука. Ён скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча. І менавіта Рагачук даў згоду на ўстаноўку ў берасцейскім парку імя 1 траўня гэтай сумнеўнай скульптуры.
Паводле belsat.eu