Вайскоўцы з Канады правераць, ці не вядзецца ваенная дзейнасць у Беларусі
25-29 чэрвеня ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 году Беларусь наведае інспекцыйная група з Канады. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
Замежныя вайскоўцы правядуць інспекцыю вызначаных раёнаў на тэрыторыі Мінскай і Магілёўскай абласцей.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу беларускага Міністэрства абароны.
Мэта інспекцыі — пацвердзіць адсутнасць у раёнах, якія будуць інспектавацца, ваеннай дзейнасці, што падлягае папярэдняму паведамленню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента 2011 году.
У складзе інспекцыйнай групы, акрамя двух канадскіх вайсковых інспектараў, будуць працаваць па адным вайсковым інспектары з ЗША і Фінляндыі.