Валанцёрскі лагер на Акрэсціна згортваецца, але не ліквідуецца

Днём 19 жніўня з'явілася паведамленне пра тое, што валанцёрскі лагер ля Акрэсціна згортваецца. 

Архіўнае фота, аўтар Вікторыя Чаплева

Архіўнае фота, аўтар Вікторыя Чаплева

Першапачаткова паведамлялася, што гэта адбылося пад ціскам сілавікоў. Але пазней Белсат удакладніў, што пункт згортваецца, але не ліквідуецца, гэтае рашэнне было прынятае самімі валанцёрамі.
«Мы зараз трошачку сціскаемся. Плынь людзей, якія прыходзяць за сваімі рэчамі, становіцца маленькай, бо большасць свае рэчы забрала. І няма такой патрэбы ў дапамозе. Сілавікі раней прасілі нас адсунуць пункт падалей ад сцен ізалятара, бо ў іх ёсць свая зона, якую яны кантралююць. То мы адсунуліся і на гэтым усё. Ніякіх пагроз ці ціску не было».
За сёння ў ізалятара выпусцілі 2 чалавека: ноччу выйшаў мужчына, а праз 12 гадзін – ягоная жонка.