Валерый Карбалевіч: Чаму не будзе параду?
Валерый Карбалевіч разважае ў сваім тэлеграм-канале пра тое, чаму ў гэтым годзе няма парадаў — ні на Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасці.разважае ў сваім тэлеграм-канале пра тое, чаму ў гэтым годзе няма парадаў — ні на Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасці.
Палітолаг Валерый Карбалевіч выклаў сваю версію, чаму ўлада ў гэтым годзе адмовілася ад правядзення парадаў.
«Упершыню з 1999
года ў Беларусі не будзе параду. Ні на Дзень Перамогі, ні на Дзень Незалежнасці
3 ліпеня. Мінулым годам насуперак усяму свету, які бараніўся ад ковіду, парад
дэманстратыўна правялі. А цяпер не. Чаму?
Мая версія палягае ў тым, што “змоўшчыкі”
(Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Рыгор Костусеў) падчас сваіх анлайн-перамоваў
ускосна, мімаходзь узгадвалі гэтую тэму.
У прыватнасці, Фядута казаў пра лёс
прэзідэнта Егіпта Анвара Садата, якога забілі падчас параду ў 1981 годзе. А ў
паведамленні расійскай ФСБ, якая актыўна садзейнічала выкрыццю “змовы”, гаварылася,
што пераварот збіраліся зладзіць ў Мінску 9 траўня падчас параду Перамогі.
А Лукашэнка — вялізны перастрахоўшчык. Нікому
нельга давяраць. А раптам камусьці прыйдзе ў галаву рэалізаваць падобны сцэнар?»