Івану Шылу далі 20 сутак

Намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт Іван Шыла апынуўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкаму ў завулку Акрэсціна ў Мінску. У вядомай “палітычнай турме маладафронтавец правядзе агулам ажно дваццаць сутак.



c4127b9194fe8562c64dc0f5bf2c93bc.jpg

Намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай моладзевай арганізацыі “Малады фронт Іван Шыла апынуўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкаму ў завулку Акрэсціна ў Мінску. У вядомай “палітычнай турме маладафронтавец правядзе агулам ажно дваццаць сутак.
Як распавяла ў інтэв’ю “Новаму часу намесніца старшыні “Маладога фронту Наста Палажанка, Івана Шылу затрымалі спецназаўцы 14 лютага, калі актывіст выйшаў з пад’езду дома, дзе месціцца Беларускі ПЭН-цэнтр. Менавіта там у гэты дзень адбывалася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі “Люблю Беларусь, заснаванай “Маладым фронтам у 2010 годзе. Хлопца адвялі ў службовы мікрааўтобус і адвезлі ў акрэсцінскую турму.
Але, па словах Насты Палажанкі, цяперашняе затрыманне аднаго з лідараў МФ ніяк не было звязана з урачыстасцю. “Бацькі Івана і мы пазней даведаліся, што яго затрыманне звязана з так званай “сутачнай запазычанасцю пасля ягонага арышту падчас акцыі салідарнасці са Зміцерам Дашкевічам, якая адбывалася каля сцен Горацкай калоніі ўлетку мінулага года. 7 верасня 2011 года суд Горацкага раёна завочна прыгаварыў Івана Шылу (актывіст атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Польшчы і на момант суда знаходзіўся па-за межамі Беларусі — заўвага Г. К.) да дваццаці сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі і за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі. То бок, на яго былі складзены два адміністрацыйныя пратаколы, таму і атрымалася дваццаць сутак агулам. Тады цэлы шэраг актывістаў атрымалі ад дзесяці да сямнаццаці сутак арышту. Так што Івану засталося сядзець яшчэ дзевятнаццаць дзён, — паведаміла Наста Палажанка.
Іван Шыла з’яўляецца своеасаблівым рэкардсменам па затрыманнях, арыштах і штрафах. Актывіст “Маладога фронту з Салігорска затрымліваўся праваахоўнымі органамі больш за восемдзесят разоў, а сума штрафаў, накладзеных судамі на актывіста за яго палітычную дзейнасць, вылічваецца ўжо мільёнамі беларускіх рублёў.