Васілю Парфянкову прад'яўлена абвінавачанне

Палітвязень абвінавачваецца ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду.



a7971ea1_4114_48b0_85e9_fdf499013139.jpg

Васіль Парфянкоў

Васілю Парфянкову, фігуранту крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года, афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, у канцы чэрвеня Парфянкова выклікалі ў Першамайскае РУУС, дзе паведамілі, што супраць яго распачата чарговая — трэцяя па ліку — крымінальная справа за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Парушэнні заключаліся ў тым, што адзін раз Васіль выйшаў у неналежны час у краму, а другі — нязначна спазніўся дамоў. Менавіта ў гэтыя моманты яго прыходзілі правяраць супрацоўнікі міліцыі.

Цяпер Парфянкоў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Яму пагражае арышт на паўгода ці пазбаўленне волі да аднаго года.

www.radyjo.net