Вечарына памяці Леаніда Маракова — 12 красавіка

12 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча а 18-ай гадзіне адбудзецца вечарына памяці Леаніда Маракова, прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

marakou_s.jpg


Удзел у імпрэзе возьмуць: старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, літаратар Уладзімір Арлоў, паэт і журналіст Міхась Скобла, дырэктар БДАМЛіМ Ганна Запартыка, намеснік дырэктара Наталля Гардзіенка, паэт Віктар Шніп.
Адрас: Мінск, вуліца М. Багдановіча, 7а.Уваход вольны.
Паводле прэс-службы ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"