Веладзяды: расклад экскурсіі па гістарычных могілках Мінска

"Менскі велашпацыр" закрывае сезон экскурсіяй па мінскіх могілках.

20191030_164013.jpg


Веладзяды — гэта эксклюзіўная экскурсія-марафон з удзелам некалькіх гідаў, падчас якіх наведаюць некалькі буйных гістарычных пахаванняў горада: Кальварыю, татарскі мізар, яўрэйскія могілкі, Старажоўку, Залатую горку, Вайсковыя могілкі. Да экскурсіі можна далучыцца на любым этапе, у тым ліку пешшу.
Збор 2 лістапада ў 12:00 каля галоўнай брамы Кальварыйскіх могілак. Працягласць пяць гадзін. 
Расклад:
12.00-13.00 Кальварыя
13.20-13.40 яўрэйскія могілкі на вул.Сухой14.00-14.20 татарскі мізар на вул.Грыбаедава14.35-14.50 пахаванне І сусветнай вайны на вул. Чарвякова15.00-15.15 Старажоўскія могілкі ля царквы св.Марыі Магдалены15.30-15.50 могілкі на Залатой горцы ля касцёла св.Роха16.00-17.00 Вайсковыя могілкі
Запіс на экскурсію:
праз гугл-форму на сайце mienskbiketour.by ці лістом на пошту info@mienskbiketour.byці прыватным паведамленнем у адну з суполак vk.com/mienski.vielaspacyr ці facebook.com/mienski.vielaspacyr