Відэастрым: Ці можа дзяржава эфектыўна абараніць сваіх грамадзян у эпоху "Big-Data'?
Пасольства Каралеўства Нідэрландаў 24 траўня з 15 да 18:40 ладзіць канферэнцыю «Забеспячэнне грамадзянскіх правоў: Ці дзяржава можа эфектыўна абараніць сваіх грамадзян у эпоху "Big-Data'?»
![Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com](/img/v1/images/virtual_reality_1802469_1280.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com
Мерапрыемства арганізавана ў памяшканні амбасады ў Варшаве, але вы можаце сачыць за ім анлайн з перакладам на беларускую/рускую мову.
Тэма канферэнцыі вельмі актуальная не толькі ў рамках справы Cambridge Analitica, але і ў перспектыве новага прававога акта, які пачынае дзейнічаць у ЕС 25 траўня, — GDPR Агульнага рэгламенту па абароне дадзеных.
Падчас канферэнцыі будзе магчымасць актыўнага ўключэння у дыскусію праз Twitter hashtag: #NLBYPL