Віктара Бабарыку этапавалі ў Наваполацк

Пра гэта паведамілі адвакаты Віктара Бабарыкі.

image_32.jpg

Сёння раніцай абаронцы Віктара Бабарыкі звярнуліся ў СІЗА-1 г. Мінска для наведвання падабароннага (мінулы раз яны наведвалі яго там у пятніцу 9 ліпеня). Аднак ім паведамілі, што Віктар Бабарыка этапаваны ў ПК-1 у г. Наваполацк, гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала Бабарыкі.
Нагадаем, 7 ліпеня былы кандадат ў прэзідэнты Беларусі атрымаў 14 гадоў пазбаўлення волі. Віны ён не прызнаў.
Паколькі Бабарыку судзілі адразу ў Вярхоўным судзе, то абскардзіць прысуд у апеляцыйным парадку ён не можа.