«Сумленне маё чыстае». Адвакат Дзмітрый Лаеўскі скончыў працоўны дзень песняй БГ (відэа)
9 ліпеня 2021 гаду рада калегіі адвакатаў зацвердзіла рашэнне дысцыплінарнай камісіі аб выключэнні адваката Віктара Бабарыкі Дзмітрыя Лаеўскага з калегіі. Цяпер ён не можа аказваць адвакацкія паслугі.

Сам Лаеўскі перакананы, што ўчора быў яго крайні, але не
апошні дзень працы адвакатам. Гэты дзень ён скончыў песняй Барыса Грэбеншчыкова.
Паводле «Белсату».