Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Маямі

На тэнісным турніры ў амерыканскім Маямі беларуска Вікторыя Азаранка (186-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал спаборніцтваў, перадае БЕЛТА.

azaranka_2803.jpg


У 1/4 фіналу наша суайчынніца перамагла шостую ракетку свету чэшку Караліну Плішкаву — 7:5, 6:3. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 37 хвілін.
Да гэтага Азаранка абыграла амерыканак Кэтрын Беліс і Мэдысан Кіз, а таксама тэнісістку з Латвіі Анастасію Севаставу.
За выхад у фінал беларуска паспаборнічае з амерыканкай Слоан Стывенс (12-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA).
Раней Азаранка тройчы выйгравала турнір у Маямі (2009, 2011, 2016).
euroradio.fm