Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Токіа

Вікторыя Азаранка паспяхова стартавала на тэнісным турніры ў Токіа.



azarenko.jpg

У першым паядынку лепшая беларуская тэнісістка, якая займае 25-е месца ў сусветным рэйтынгу, абыграла японку Датэ-Крум (86) — 3:6; 6:0; 6:2. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 35 мін.

У 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка сустрэнецца з сербкай Анай Іванавіч, якая займае 10-ю пазіцыю ў рэйтынгу ВТА.

БелТА