Вінаградава вывезлі за горад, каб сарваць сустрэчу ля Акрэсціна

2 кастрычніка з ізалятару на Акрэсціна вызваліўся актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Павел Вінаградаў, асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю пратэстнай акцыі з удзелам «свіных галоў» на плошчы Якуба Коласа. 



vinahradau1.jpg

Каб сарваць сустрэчу Паўла Вінаградава са сваякамі і сябрамі, яго вывезлі за горад і выпусцілі з міліцэйскага аўтамабіля ў раёне пасёлку Сокал. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў бацька актывіста Юры Вінаградаў. 
«Едзем зараз шукаць Паўла», — сказаў Юры Вінаградаў. 
Павел Вінаградаў цягам арышту трымаў галадоўку. У ізалятары актывіста наведваў адвакат.
Свіныя галовы, за якія быў затрыманы Вінаградаў:

pighead(1).jpg


svaboda.org