Віншуем Таццяну Шапуцьку і Глеба Лабадзенку з нараджэннем сына!
У нас шчасце! Наша журналістка Таццяна Шапуцька сёння нарадзіла другога сыночка — 53 сантыметры і 3660 грамаў :) Маці і маляня здаровыя і шчаслівыя. Шчыра віншуем і жадаем ім сонечнага, цёплага і радаснага жыцця, як гэты веснавы дзень. Віншуем і шчаслівага бацьку — Глеба Лабадзенку.
