Віншую таварыша мільярдэра Пефціева
Ва ўсім свеце людзі з грашыма будуюць сабе дамы зусім у іншым стылі, і там шмат шкла і бетону, шмат геаметрыі і функцыянальнасці, але… Але штосьці няўлоўна адрознівае сучасныя багатыя дамы за мяжой і ў нас. Гэтае няўлоўнае — добры густ і стыль. Гэтыя дзве якасці ўзнікаюць толькі на глебе культуры і традыцыі, толькі тады, калі архітэктура ўспрымаецца як мастацтва і ёсць ім. Гэтага, на жаль, не назіраецца ў нас.
Другі дзень смяюся. Адкрыю сайт, пагляджу на матэрыял «Дом прэміум-класа для мільярдэра Пефціева» і смяюся.
Не з матэрыялу. З дома. І нават не з дома, а з архітэктара, які яго спраектаваў.
Калі б такая будыніна з’явілася ў Мінску на мяжы 60-70-х гадоў, была б іншая справа. Успомнім будынкі таго часу: Палац спорту, кінатэатры «Піянер»,
«Кіеў» і «Современник», Дом мод на Нямізе, басейн «Янтарь» на Аўтазаводзе, урэшце забягалаўка пры 9-павярховіку на вуліцы Харкаўскай, якую
мясцовыя жыхары ў 70-я гады называлі «Мутный глаз»… Тыя самыя адносна невысокія аб’ёмы, адхіленыя ад вертыкалі лініі і шмат шкла.
Але ў 2013 годзе для мяне гэта прыкмета дрэннага густу і заказчыка, і архітэктара-выканаўцы.
Ва ўсім свеце людзі з грашыма будуюць сабе дамы зусім у іншым стылі, і там шмат шкла і бетону, шмат геаметрыі і функцыянальнасці, але… Але штосьці няўлоўна адрознівае сучасныя багатыя
дамы за мяжой і ў нас. Гэтае няўлоўнае — добры густ і стыль. Гэтыя дзве якасці ўзнікаюць толькі на глебе культуры і традыцыі, толькі тады, калі архітэктура ўспрымаецца як мастацтва і ёсць
ім. Гэтага, на жаль, не назіраецца ў нас.
Заказчыка-ўладальніка гэтага дома зразумець можна — мае права рабіць што хоча. І архітэктар таксама мае права адказваць на запатрабаванні заказчыка і зарабляць грошы.
Але вось калі ён сам прапанаваў заказчыку такі праект — гэта ўжо іншая справа.
Гэта ўжо праблема грамадская: якасць і стыль мінскіх (і не толькі) навабудаў. Тут, як вядома, паноўны стыль — безгустоўнасць і бясконцыя алюзіі на свет рускіх казак (з церамкамі і
вежачкамі), мангольскіх стэпаў і шумерскіх храмаў.
Толькі паглядзець і заплакаць.
Цікава даведацца, ці абставіць уладальнік новага мінскага дома яго такой самай куртатай мэбляй у стылі 60-70-х гадоў — на доўгіх вострых ножках? Напрыклад такой:
Зрэшты, тут магчымы і іншы варыянт. Магчыма, мы чагосьці не ведаем, і гэта найноўшы трэнд у архітэктуры. Магчыма, гэта архітэктурнае адкрыццё мінскага архітэктара. Сапраўды, цяпер носяць вузкія
штаны і кароткія пінжакі ў стылі 60-х гадоў, рагавыя аправы акуляраў у стылі тых жа 60-х… Можа, архітэктар і яго заказчык такім свой твор і задумалі? І там сапраўды будзе ўнутры куртатая
мадэрная мэбля на доўгіх ножках?
Калі гэта працяг сучаснага моднага трэнду вяртання ў 60-я гады, то я бяру сваю іронію назад і віншую Уладзіміра Пефціева і яго архітэктара з мастацкім дасягненнем.
Сяргей Абламейка, Радыё Свабода
Чытаць цалкамhttp://nn.by/?c=ar&i=112788