Выратаваць жыццё палітвязняў
Палітзняволеным Андрэю Саннікаву і Змітру Дашкевічу пагражае смяротная небяспека. Не лепшая сітуацыя і з палітвязнем Міколам Статкевічам.
Пра гэта 28 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявілі жонка Саннікава журналістка Ірына Халіп і праваабаронца Алена Танкачова.
Палітзняволеным Андрэю Саннікаву і Змітру Дашкевічу пагражае смяротная небяспека. Не лепшая сітуацыя і з палітвязнем Міколам Статкевічам.
Пра гэта 28 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявілі жонка Саннікава журналістка Ірына Халіп і праваабаронца Алена Танкачова.
«Я магу сказаць абсалютна дакладна, што жыццю майго мужа пагражае небяспека. Такая ж небяспека пагражае жыццю Змітра Дашкевіча. Адвакат Андрэя, якая наведала яго ў СІЗА горада Магілёва,
перадала яго пасланне: ратуйце Дашкевіча любымі шляхамі, хоць да напісання прашэння аб яго памілаванні ўсім беларускім народам! Інакш ён не выжыве», — паведаміла Ірына.
Па яе словах, яшчэ 20 верасня ніхто не ведаў пра перавод яе мужа ў іншае месца. Адміністрацыя Наваполацкай калоніі, дзе знаходзіўся Саннікаў, была скрайне здзіўлена, атрымаўшы нейкую дэпешу, што яго
трэба адпраўляць на этап. Папярэдне, адзначае журналістка, яе мужу паведамілі, што, магчыма, яго вязуць у Бабруйскую калонію.
«Мы з адвакатамі тэлефанавалі ў Бабруйск, і нам сказалі, што этап прыбудзе ў чацвер. У пятніцу, калі адвакаты ўжо збіраліся ехаць у Бабруйск, ім паведамілі, што этап быў, але Саннікава там
не было, ён прыбудзе ў суботу, — распавядае Ірына. — У панядзелак высветлілася, што ў суботу ён таксама не прыбыў. Толькі пасля гэтага, у той жа панядзелак, я накіравалася ў
Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі, дзе мне сказалі, што ён знаходзіцца ў Магілёўскім СІЗА. Са слоў Андрэя, 20 верасня этапам яго адвезлі ў Віцебскае СІЗА. Падчас вобшуку чалавеку, які
займаўся асабістым даглядам Саннікава, некалькі разоў нехта тэлефанаваў на мабільнік, і Андрэй выпадкова праз слухаўку некалькі разоў чуў сваё прозвішча. Затым яго завялі ў камеру, дзе ўжо
знаходзіліся трое, адзін з іх быў Зміцер Дашкевіч, якога, як высветлілася, прывезлі ў той жа дзень. Два іншых зняволеных — Сяргей Давыдовіч і Андрэй Грыгор’еў — паводзілі
сябе вельмі дзіўна. Давыдовіч, у прыватнасці, некалькі разоў сыходзіў з камеры, потым вяртаўся, чаго з «транзітнікамі» не бывае ўвогуле. Ён казаў, што яму робяць планавыя ўколы, але
гэта малаверагодна. Затым той жа самы Давыдовіч пачаў казаць Дашкевічу, што недзе краем вуха чуў, што ў Дашкевіча будуць вялікія праблемы ў Глыбокім, куды яго пераводзяць, што, хутчэй за ўсё, яго
заб’юць. Дашкевіч заявіў, што ўспрымае гэта як правакацыю, і папрасіў перавесці яго ў іншую камеру… Па словах Саннікава, Дашкевіч знаходзіцца ў страшэнным стане, вельмі схуднелы, у
яго не было ежы, бо ён быў пазбаўлены перадач і ўсяго іншага ў Горацкай калоніі… Потым Саннікава пачалі рыхтаваць да этапу, разам з ім адправілі сукамерніка па Віцебскай турме
Грыгор’ева. У Магілёўскім СІЗА Андрэя прывялі ў камеру, дзе былі два зняволеных, што знаходзяцца на строгім рэжыме, — Андрэй Барысаў і Руслан Гайс. Яны самі былі здзіўлены, што
строгі рэжым перамешваецца з узмоцненым, на які быў асуджаны Саннікаў. Потым у камеру завялі таго ж Грыгор’ева, які сказаў, што падчас этапу да яго падыходзілі двое ў цывільным і
папярэджвалі, што варта быць вельмі асцярожным, знаходзячыся ў адным памяшканні з Саннікавым, паколькі супраць Саннікава будуць сур’ёзныя правакацыі, і, хутчэй за ўсё, яго
заб’юць альбо сур’ёзна скалечаць, і гэта адбудзецца альбо ў Магілёве, альбо на этапе ў Бабруйск. Барысаў і Гайс успрынялі гэтыя словы як кіраванне да дзеяння і пачалі казаць: да,
Андрэй Алегавіч, да Бабруйска вы не заедзеце, мы вас, канешне, забіваць не збіраемся, але правакацыі могуць быць розныя… А яшчэ вас могуць пасадзіць у камеру з людзьмі з нізкім сацыяльным
статусам, а гэта зусім ужо кепска. Андрэй двое сутак не спаў, бо апасаўся нападу падчас сну. Ён запісаўся на прыём да адміністрацыі СІЗА Магілёва, але гэта не атрымала ніякага дзеяння. Яму адмовілі ў
сустрэчы з адвакатам, у дапамозе з боку медыка. Толькі пасля майго наведвання Дэпартамента выканання пакаранняў стала вядома, што Саннікаў знаходзіцца ў СІЗА Магілёва, да яго выехала адвакат, яна
напісала заяву аб пагрозе яго жыццю і здароўю, і Андрэя тут жа перавялі ў іншую камеру — у адзіночку. То бок, такім чынам і кіраўніцтва турмы, і ДВП пацвердзілі, што такая пагроза сапраўды
існуе».
Праваабаронца Алена Танкачова адзначыла, што ўжо два тыдні няма ніякіх звестак ад экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
«Мы канстатуем, што ўзрос ціск, які выклікае нашу каласальную занепакоенасць, — заявіла Танкачова. — Я звяртаюся да прадстаўнікоў дыпламатычных місій: мы чакаем ад вас
дзеянняў, накіраваных на ўваход да Змітра Дашкевіча. Хаця б здзейсніце дыпламатычныя захады і абвяшчайце пра гэта грамадскасці».