Віталь Гуркоў стаў двухразовым чэмпіёнам свету па версіі Kunlun Fight. Першым і адзіным у свеце

Пра гэта беларускі баец Віталь Гуркоў, шматразовы чэмпіён свету і заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь па тайскім боксе, паведаміў у сваім Instagram і на старонцы ў Фэйсбук.

facebook.com

facebook.com

«Дзякуй за падтрымку!! Я першы баец якi здолеў двойчы узяць пояс чэмпіёна свету #kunlunfight @ Beijing», — напісаў Віталь Гуркоў. Яго пост упадабалі сотні сяброў і выказалі словы падтрымкі.
Апошні сезон у Віталя быў не самы ўдалы, шмат часу баец правёў у бальніцы. Але гэта яму не перашкодзіла 27 ліпеня на спаборніцтвах па муай-тай у Кітае заняць першае месца, з-за чаго смак пабеды яшчэ больш салодкі. У фінале адных з самых аўтарытэтных спаборніцтваў па муай-тай Гуркоў атрымаў перамогу над тайскім супернікам Саійокам Пумпанмуангам.

Таксама Віталь Гуркоў змясціў відыязварот, у якім падзякаваў усіх, хто за яго хварэў і перажываў:
«Хлопцы, усім дзякуй за падтрымку! Асабліва бандзе, якая сабралася ў дзень маёй пары. Напэўна, гэта адчувалася праз адлегласць. І хачу сказаць, што я адзіны спартовец, які двойчы заваёўваў паяс па Kunlun Fight. Так што, дзякуючы вашай падтрымцы і сваёй упартай працы, скажам так – мы разам здабылі гэты трафей. Усім шчыры дзякуй. До відзення!»
Kunlun Fight — міжнародная кампанія, заснаваная ў 2014 годзе і якая займаецца арганізацыяй і прамоўшэнам кікбоксёрскіх паядынкаў. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Кітаі.
Фота facebook.com