Віталь Гуркоў: шлях да чэмпіёнства (відэа)

Віталь Гуркоў – шматразовы чэмпіён свету па муай-тай сярод аматараў і прафесіяналаў. Ён лічыць свае перамогі перамогамі кожнага беларуса. Журналісты праграмы «Рэпартэр» сустрэліся са знакамітым спартоўцам.



9ed31dba_ee35_48c8_be17_f422f514c583_w640_r1_s.jpg

16.05.2014: Віталь Гуркоў: шлях да чэмпіёнства


На пачатку 2014 года спартовец упершыню заваяваў тытул чэмпіёна прафесіяналаў паводле прэстыжнай версіі WBC. Наступны бой адбыўся 8 сакавіка ў Лас-Вэгасе, дзе ён абарніў свой чэмпіёнскі тытул.


«Я ўвогуле ніколі не думаў, што буду прафесійным спартоўцам, што я буду займацца гэтаю справаю ды дасягну нейкага поспеху. Я заўжды займаўся дзеля сябе, — кажа Віталь Гуркоў. — Вядома, я марыў стаць чэмпіёнам свету. Але сам шлях да гэтага чэмпіёнства, складнасці, праз якія ты праходзіш... Першапачаткова павінна быць перамога над самім сабой. Вось гэта — поспех».


Якім быў гэты шлях? Чаму вучаць баявыя мастацтвы? Глядзіце праграму «Рэпартэр».


belsat.eu