Вядомая актывістка Алена Гнаўк скіравала зварот да Пуціна
Яна дае час на адказ да 1 лютага.

Вядомая праз пратэсты ў Берасці актывістка Алена Гнаўк скіравала зварот да Пуціна.
У ім пенсіянерка прапануе расейскаму кіраўніку знайсці кампраміс паміж пратэстоўцамі і Лукашэнкам, хоць і папракае пуціна за падтрыманне дыктатара. Яна дае час на адказ да 1 лютага і пытаецца, ці хоча ён паўтарэння беларускага сцэнара.
