Вярхоўны прадстаўнік ЕС Жазэп Барэль сышоў на самаізаляцыю
Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль апынуўся кантактам хворага на каронавірус і сышоў на самаізаляцыю. Пра гэта ён паведаміў 13 кастрычніка ў сваім Твітары.

Па словах Барэля, ён даведаўся, што чалавек, які падчас паездкі ў Эфіопію на мінулым тыдні быў у дэлегацыі з ім, атрымаў станоўчы вынік тэсту на каронавірус.
«Пасля вяртання ў нядзелю я прайшоў тэст, вынік адмоўны. Я самаізалююся ў адпаведнасці з правіламі і буду чакаць наступнага тэсту» — напісаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.
Нагадаем, што раней на самаізаляцыю сыходзілі таксама кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен і старшыня Еўрапейскай Рады Шарль Мішэль.
Паводле REFORM.by