Вярхоўны суд не задаволіў хадайніцтвы «чорных рыэлтараў»
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда адмовіла ў задавальненні хадайніцтваў, якія падавалі абвінавачаныя па справе так званых «чорных рыэлтараў».
Як інфармуе БЕЛТА, з хадайніцтвамі звярталіся як самі абвінавачаныя, так і іх адвакаты.
Так, асноўны фігурант справы Ігар Гершанкоў падаваў хадайніцтвы аб прызначэнні экспертызы па клафеліну, прызначэнні паўторнай почырказнаўчай экспертызы па яўках з пакаяннем, выкліку шэрагу сведак, абвяшчэнні паказанняў, даследаванні аўдыёзапісу судовага пасяджэння першай інстанцыі. Усе гэтыя хадайніцтвы суд не задаволіў.
Таксама не задаволенае хадайніцтва Барыса Калеснікава, які хацеў запатрабаваць у адной з газет звесткі аб продажы кватэры. Суд вырашыў, што гэтай хадайніцтва неабгрунтаванае.
Каб вынесці рашэнне па заяўленых хадайніцтвах, суд всыходзіў у дарадчы пакой.
Як паведамлялася раней, злачыннай групоўка дзейнічала з 2009-га па 2015 год. Яны падбіралі ахвяраў з ліку адзінокіх грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем. Іх угаворвалі прадаць жыллё і абяцалі купіць новае. Потым ахвяраў спойвалі гарэлкай з клафелінам і вывозілі на вясковыя могілкі ў Магілёўскім раёне. Там зламыснікі жорстка забівалі ахвяраў, а некаторых закопвалі ў магілах яшчэ жывымі.
Магілёўскі абласны суд асудзіў Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога да расстрэлу. Жонка Ігара Гершанкова Таццяна правядзе 24 гады ў калоніі агульнага рэжыму, Барыс Калеснікаў асуджаны на 22 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.
Паводле euroradio.fm