Вярніце льготы

На чарговым пасяджэнні Каардынацыйнай рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл былі падведзены

вынікі працы па збору подпісаў выбаршчыкаў пад заявамі да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пра вяртанне адмененых у 2008 годзе льгот на медыцынскае абслугоўванне для ўсіх катэгорый грамадзян (пенсіянераў, дзяцей, інвалідаў).

Збор подпісаў выбаршчыкаў быў арганізаваны ў рамках кампаніі грамадзянскага кантролю, якая праводзіцца дэмакратычнымі сіламі Магілёўскай вобласці.

Як адзначыў намеснік старшыні Каардынацыйнай рады Юрый Новікаў, дзякуючы актыўнай працы актывістаў дэмакратычнага руху вобласці, за некалькі тыдняў было сабрана больш за тры тысячы подпісаў.
Каардынацыйная рада Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл вырашыла на працягу бліжэйшых дзён перадаць кожнаму з дзевяці дэпутатаў ад Магілёўскай вобласці сабраныя па іх акругах подпісы выбаршчыкаў з патрабаваннем узняць пытанне пра вяртанне ў поўным памеры адмененых у 2008 годзе льгот на медыцынскае абслугоўванне.
Таксама актывісты дэмакратычнага руху накіравалі зварот да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь ад Магіл–ёўскай вобласці, у якім заклікалі іх звярнуць сваю ўвагу на рэзкае паніжэнне ўзроўню жыцця насельніцтва вобласці і неадкладна ўзняць пытанне пра вяртанне льгот на медыцынскае абслугоўванне для малазабяспечаных грамадзян.
У звароце прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці Магілёўшчыны прапанавалі дэпутатам арганізаваць сумесны «круглы стол» для абмеркавання пытання пра вяртанне льгот.

Барыс Вырвіч